Сёлета сваякоў не пусцяць на прысягу навабранцаў
13 чэрвеня ў навабранцаў беларускага войска будзе ўрачыстая цырымонія прысягі.
Сёлета ў сувязі з пандэміяй каранавіруса сваякі і сябры навабранцаў не змогуць прысутнічаць на цырымоніі, паведамляе прэс-служба Мінабароны ў сваім Telegram-канале.
Аднак пабачыць сваіх блізкіх яны ўсё -ткі змогуць — дзякуючы анлайн-трансляцыі. Яна будзе весціся з двух самых масавых месцаў прыняцця прысягі — 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Печах і брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы.
Пасля цырымоніі прысягі для вайскоўцаў адбудзецца канцэрт і пройдуць святочныя мерапрыемствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.