Сёлета ў Беларусь прыедзе старшыня АБСЕ

У 2010 годзе Беларусь наведае цяперашні старшыня АБСЕ Канат Саўдабаеў - дзяржсакратар і міністр замежных справаў Казахстана. Пра гэта на сваёй прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў новы кіраўнік беларускага офіса АБСЕ Бенедыкт Халер. Таксама, па словах еўрачыноўніка, на гэты год прызначанае яшчэ адно важнае мерапрыемства ў рамках АБСЕ:

Халер: “Па-першае, падрыхтоўчая канферэнцыя да Эканамічнага і экалагічнага форума АБСЕ ў Мінску. Па-другое, візіт міністра замежных справаў Казахстана як старшыні АБСЕ ў 2010 годзе”.

Падрыхтоўчая канферэнцыя пройдзе 15-16 сакавіка па запрашэнні беларускага ўрада. Гэта першае мерапрыемства падобнага плана, якое адбудзецца ў Мінску. Сталіцу плануюць наведаць дэлегацыі ўсіх краін АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі