Сёння могуць выставіць абвінавачванні 26 падазраваным у "беспарадках"

Першыя абвінавачанні па справе аб масавых беспарадках у Мінску могуць быць выстаўленыя ўжо вечарам 29 снежня.  Пра гэта БелаПАН паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Гаворка ідзе пра 26 фігурантаў крымінальнай справы, распачатай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама (чч. 1 і 2 арт. 293 КК). Усе яны ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА КДБ.

У ліку падазраваных— сем экс-кандыдатаў у прэзідэнты: Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч, што знаходзяцца ў СІЗА КДБ, а таксама Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус, з якіх узята падпіска аб нявыездзе.

Астатнія 19 падазраваных па справе — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі