Сёння на “Славянскім базары” адбудзецца першы конкурсны дзень

Сёння на “Славянскім базары ў Віцебску” стартуе конкурсная частка фестывалю. Маладыя выканаўцы выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Заўтра, 14 ліпеня, яны працягнуць змаганне і будуць спяваць у суправаджэнні фанаграмы "мінус адзін". Па выніках паўфіналу журы з 21 выканаўца дапусціла да ўдзелу ў фінале 12 чалавек. З барацьбы выбылі прадстаўнікі Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Македоніі, Харватыі, Чэхіі і Эстоніі. Беларускі спявак Віталь Гардзей выступіць сёння пад нумарам “6”.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі