Сёння ў 18:00 адбудзецца ўскладанне кветак на магілу Васіля Быкава

Сёння адзначаецца Дзень нараджэння Васіля Быкава. 19 траўня 2007-га пісьменніку споўнілася б 83 гады. Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць усіх грамадзян у гэты дзень прынесці кветкі да ягонай магілы. Ускладанне кветак адбудзецца ў 18:00 на Усходніх могілках у Мінску. Распавядае намеснік старшыні беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Скурко:

Андрэй Скурко: “Хочацца, каб гэта стала традыцыяй. Каб людзі прыходзілі, прыгадвалі яго, збіраліся разам. Гэта вельмі проста, але гэта можа зрабіць кожны чалавек, якому дарагі Быкаў і дарагая Беларушчына”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі