Сёння ўначы быў зачынены на рэканструкцыю гродзенскі Стары мост

Гродзенскія ўлады зачынілі Стары мост. З сённяшняга дня пачынаецца яго маштабная рэканструкцыя.
Між тым, мясцовыя краязнаўцы сцвярджаюць, што рэканструкцыя пачалася зарана. Да таго ж, па словах Ігара Лапеха, выконваецца яна па больш танным праекце, чым гэта прадугледжвалася раней.

“Робіцца праект больш танны, больш эканамічны, які разлічаны на старыя нясучыя канструкцыі”.


Краязнавец адзначыў, што грамадскаць горада настойвае на тым, каб замест рэканструкцыі Старога моста, улады пабудавалі новы, які б паспрыяў транспартнай развязцы.

Сяргей Апановіч, Еурарадыё Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі