Тарыфы на камуналку для юрыдычных асоб прывязалі да расійскага рубля
У Беларусі памяняўся парадак індэксацыі тарыфаў на камунальныя паслугі для юрыдычных асоб. Пра гэта гаворыцца ва ўказе №312, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Раней тарыфы былі прывязаны да курса долара. Але цяпер іх прывязваюць да расійскага рубля ў сувязі з тым, што Беларусь перайшла на аплату гэтай валютай за газ, які купляе ў Расіі. Надалей тарыфы будуць прывязаныя да той валюты, у якой будуць ісці разлікі за газ.
Цэны на газ у залежнасці ад курсу расійскага рубля вызначаныя з 1 ліпеня 2022 года. Адпаведна, і новы парадак індэксацыі таксама прызначаецца з гэтай даты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.