Тарыфы ЖКГ для двухпакаёвай кватэры павысіліся амаль на 5 долараў
Але ці будзе гэтае павышэнне апошнім, у міністэрстве ЖКГ не ведаюць Сёння стала вядома, што з 1 студзеня ў краіне павысіліся кошты на
камунальныя плацяжы. Галоўны спецыяліст планавага эканамічнага аддзела
аб’яднання “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” Марына Тарасевіч палічыла Еўрарадыё,
на колькі ў сярэднім павысіцца аплата для сям’і з трох чалавек.
Тарасевіч: Калі ўзяць сярэднестатыстычную двухпакаёвую кватэру, то ў параўнанні са снежнем павышэнне будзе – 11.183 рублі. Гэта пры плошчы 40 метраў і трох жыхарах.
Такім чынам, у сярэднім павелічэнне коштаў склала каля 10-15 тысяч. Нагадаем, рост коштаў за камунальныя паслугі за год не павінен перавышаць 5 долараў. Такім чынам, магчыма, сёлетні скачок будзе першым і апошнім у гэтым годзе. Менавіта так было і год таму.
Аднак у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі адмовіліся разважаць на тэму, ці гэта апошняе павышэнне тарыфаў. У мінскім аб’яднанні ЖКГ таксама дакладна не ведаюць, ці плануецца ў бліжэйшы час рост тарыфаў.
Марына Тарасевіч: Магчыма, кошты больш не падымуцца. Але дакладна сказаць нельга, бо рашэнне прымае Савет Міністраў.
Некаторыя тарыфы на паслугі засталіся тымі ж, што і былі. Напрыклад, на ацяпленне і гарачую ваду. А вось кошт за газ вырас на 90,9% і цяпер складае 3696 рублёў за месяц. У сярэднім астатнія паслугі сталі больш на 5-20%.
У бухгалтэрыі аднаго з мінскіх ЖРЭА спецыяльна для Еўрарадыё склалі прыкладную табліцу зменаў тарыфаў на камунальныя паслугі. Двухпакаёўка падаражэла на 7 тысяч без уліку газу (было 97 тысяч, стала 104), трохпакаёўка – амаль на 9 тысяч (была 126 тысяч, стала 135).

2-пакаёвая кватэра, 3 чалавекі, 50.01 кв.м | 3-пакаёвая кватэра, 4 чалавекі, 63.45 кв.м | ||||
Паслуга | было | стала | было | стала | Павяліч, % |
Тэх. абслугоўванне | 11252 | 12017 | 14276 | 15247 | 6.4 |
Кап. рамонт | 11252 | 12017 | 14276 | 15247 | 6.4 |
Ацяпленне | 35083 | 35083 | 44512 | 44512 | 0 |
Гарачая вада | 24966 | 24966 | 33288 | 33288 | 0 |
Вада-каналізацыя | 9172 | 12646 | 12229 | 16862 | 27.05 |
Вываз смецця | 1211 | 1793 | 1615 | 2390 | 32.4 |
Абясшкоджанне адкідаў | 480 | 1793 | 640 | 2390 | 73.2 |
Плата за ліфт | 3361 | 3552 | 4468 | 4736 | 5.7 |
Усяго | 97367 | 104467 | 125904 | 135272 | 6.9 |