Тэатр драматургіі прыбраў з рэпертуара спектакль пра Каліноўскага (фота)

Спектакль “Каласы пад сярпом тваім” па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча праіснаваў на сцэне каля 4 год — і заўсёды збіраў аншлагі. Але яшчэ ў мінулым сезоне раптоўна знік з афіш. Калі пачаўся новы сезон, на сайце тэатра з’явілася інфармацыя, што спектакль спісаны ў архіў. Першым гэта заўважыў культурніцкі актывіст Алесь Мазанік, які напісаў у тэатр афіцыйны зварот. Адказ прыйшоў днямі.


“Сярод асноўных называюць дзве прычыны, — кажа Алесь Мазанік. — Гэта тое, што касцюмы і дэкарацыі знасіліся. І тое, што некаторых акцёраў па розных прычынах немагчыма прыцягнуць да ўдзелу. Адгаворкі дзіўныя, бо менавіта такімі прычынамі некалі Купалаўскі тлумачыў выкіданне з рэпертуару пінігінскіх “Тутэйшых”.

На здымку Алесь Мазанік. Фота Аляксандра Ждановіча, cmok.budzma.org


Алесь Мазанік ужо напісаў новыя звароты. У тэатр — наконт таго, што ён згодны глядзець спектакль і з іншымі акцёрамі. А ў Міністэрства культуры — каб вылучылі сродкі на абнаўленне дэкарацый і касцюмаў.



Дарэчы, скасаванне спектакля пра Каліноўскага адбылося акурат у год, калі адзначаецца 150-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі