Тэракт у Лондане: забойцы вайскоўца прасілі прахожых іх сфатаграфаваць

Аднак падрабязнасці тэракта і асобы тэрарыстаў застаюцца таямніцай. Па адной версіі, вайскоўца хацелі выкрасці, збілі яго машынай, аднак мужчына аказаў супраціўленне і быў забіты. Па іншай версіі, яго планавалі забіць ад пачатку. На мужчыне была футболка з заклікам дапамагчы ветэранам "Падтрымаем герояў". Паводле некаторых звестак, забойцы прасілі прахожых... сфатаграфаваць іх на месцы злачынства.


Паліцыя, якая прыехала на месца здарэння, патрапіла пад агонь ісламістаў, але здолела іх параніць і затрымаць. Паліцыянты знайшлі дзясяткі адзінак зброі, у тым ліку халоднай зброі (між іншым, цесакоў). Паліцыя назвала здарэнне "палітычна матываванай тэрарыстычнай атакай ісламістаў".


Пра тое, што ў Лондане адбыўся тэракт, заявіла і кіраўніца МУС Тэрэза Мэй, і прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі