Топ-5 навін: 15 лютага
Бязвізавы рэжым у Беларусі могуць павялічыць з 5 да 12-14 дзён.
Рашэнне наконт павелічэння тэрміну будзе прымацца з улікам эфекту ад дзейнасці новаўвядзення. Пяцідзённы бязвізавы рэжым у Беларусі для грамадзян 80 краін свету дзейнічае з 12 лютага. Замежнікі павінныя ўязджаць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Па словах прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка, бязвізавым рэжымам ужо скарысталася 465 замежных грамадзян. Першае месца дзеляць немцы і палякі, далей — італьянцы і літоўцы.
З новага навучальнага года плануецца адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў шасці сярэдніх школах, у адной з іх з'явіцца беларускамоўны пяты клас. У пяці дзіцячых садках Фрунзенскага раёна сталіцы мяркуецца стварыць беларускамоўныя групы.
І гэта толькі за студзень. На сённяшні дзень вытворцы самі вырашаюць, на якой мове мусіць быць этыкетка. Аўтары зваротаў настойваюць, каб інфармацыя друкавалася на дзвюх мовах — беларускай і рускай.
Аднак савет пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю вырашыў не ўносіць змены ў законапраект, які ўжо знаходзіцца ў Саўміне, а неўзабаве яго атрымае Палата прадстаўнікоў.
Кіраўніца Адміністрацыі Наталля Качанава і яе намеснікі правядуць прыёмы грамадзян у Жодзінскім і Бабруйскім гарвыканкамах, у Рагачоўскім, Іўеўскім Лідскім, Барысаўскім, у Буда-Кашалёўскім райвыканкамах.
Тым часам у сталіцы падатак заплацілі каля 15 тысяч так званых "дармаедаў". На фінансаванне дзяржаўных выдаткаў імі было пералічана 4,2 млн рублёў.
Гэты крок — асабісты выбар лідара Brutto. Гэтаму ж інтэрнату дапамагаў Аляксандр Ціхановіч.
"У інтэрнаце пражывае 390 чалавек. Людзі, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, у большасці сваёй самотныя, не маюць сваякоў, часта дзесяцігоддзямі не пакідаюць тэрыторыю інтэрната", — піша дырэктар установы Вера Ляйкоўская.