Топ-5: навіны 27 лютага

Топ-5: навіны 27 лютага

З Курапатаў адводзяць будаўнічую тэхніку

27 лютага будаўнікі адвялі тэхніку з пляцоўкі ў Курапатах, побач з якой знаходзіцца масавае пахаванне ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. На відэа, якое зняў грамадскі актывіст Антон Матолька, трапіў момант, калі з тэрыторыі будоўлі з'язджае аўтакран.

Пры гэтым у кампаніі-забудоўцы адмаўляюцца каментаваць сітуацыю, якая адбылася на будпляцоўцы.

Топ-5: навіны 27 лютага
Фота: udf.by

27 лютага Савет Еўрасаюза вырашыў яшчэ на год працягнуць апошнія санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Савета ЕС.

Такім чынам, пад забаронай застаюцца пастаўкі зброі ў Беларусь. Таксама чатыры чалавекі застаюцца неўязнымі ў краіны ЕС, а іх актывы мусяць быць замарожаныя. Гаворка ідзе пра Юрыя Сівакова, Уладзіміра Навумава, Дзмітрыя Паўлічэнку і Віктара Шэймана. Іх падазраюць у датычнасці да знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналіста ў 1999-2000 гадах. 

Топ-5: навіны 27 лютага
Фота: tut.by

Улад Казакевіч, якога судзяць за напад з бензапілой і сякерай на гандлёвы цэнтр "Еўропа", можа правесці за кратамі 15 гадоў. Менавіта такі тэрмін папрасіў на судовым пасяджэнні 27 лютага пракурор Алег Буйлянкоў.

Паколькі злачынства Казакевіч учыніў у непаўналетнім узросце, то адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі не ўзмоцненага, а агульнага рэжыму. 

Топ-5: навіны 27 лютага

Жыхар Гомеля Віктар Рубцоў звярнуўся ў суд, бо не лічыць сябе дармаедам. Ён хоча даказаць дзяржаве, што ў 2015 годзе ён удзельнічаў у фінансаванні яе выдаткаў, нягледзячы на тое, што страціў працу і працяглы час не плаціў падаходны падатак.

Раней мужчына ўсталёўваў пластыкавыя вокны, але ў 2015 годзе страціў працу больш як на паўгода. Гэта дало падставы ўключыць яго ў спіс дармаедаў. Пасля атрымання квітанцыі з падатковай Віктар Рубцоў звярнуўся туды з просьбай выключыць яго са спісу дармаедаў, але атрымаў адмову. Цяпер мужчына спрабуе даказаць сваю праўду праз суд.

Топ-5: навіны 27 лютага

Князь Мацей Радзівіл прадставіў у Мінску выставу, сфарміраваную з яго калекцыі і з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Яна называецца "Радзівілы: лёсы краіны і роду". На мерапрыемстве ў мастацкім музеі прысутнічала больш за сотню чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі