Топ-5: навіны 3 лютага

Топ-5: навіны 3 лютага

Вялікі фактчэкінг па "вялікай размове з Лукашэнкам"

Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, партый, а таксама беларускіх і замежных СМІ. Мерапрыемства атрымала гучную назву "Вялікая размова з прэзідэнтам".

Гутарка цягнулася рэкордныя сем гадзінаў і ахапіла абсалютна розныя сферы жыцця Беларусі. Кіраўнік краіны традыцыйна агучыў нямала цікавых ды неадназначных фактаў. Некаторыя з іх вырашылі праверыць журналісты Еўрарадыё. 

Топ-5: навіны 3 лютага
Фота: ТАСС

У прэс-службе Уладзіміра Пуціна сцвярджаюць, што за апошнія 5 гадоў расійскі бюджэт страціў на пастаўках нафты ў Беларусь 22,3 мільярда долараў. У Маскве лічаць, што гэтая сума з'яўляецца як простай, так і ўскоснай падтрымкай Беларусі.

Таксама ў Крамлі падкрэслілі, што Беларусь атрымала больш за 6 млрд долараў па крэдытах. А яшчэ 2,5 мільярда крэдытаў Мінск атрымаў ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. З гэтай нагоды Масква прапануе Мінску ўсе спрэчныя пытанні вырашаць спакойна і праз перамовы.

Топ-5: навіны 3 лютага

На Астравецкай АЭС рыхтуюцца да мантажу новага корпуса рэактара. Менавіта гэтую важную дэталь напрыканцы 2016-га з прыгодамі прывезлі з Расіі. На першым энергаблоку ўжо пачалі мантаж асноўнага абсталявання. Пра гэта распавёў галоўны інжынер беларускай АЭС Анатоль Бондар.

Адзначым, што на сённяшні дзень ў будоўлі беларускай атамнай электрастанцыі ўдзельнічае больш за 5 тысяч чалавек.

Топ-5: навіны 3 лютага

20 лютага ў сталічным судзе адбудзецца разгляд справы аб высяленні сям'і Ігнатовічаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда. Пры гэтым само высяленне мае адбыцца ўжо ў аўторак. Сям’я пенсіянеркі, якая пратэставала на кране ў Мінску, атрымала афіцыйную пастанову пра тое, што павінна вызваліць свой дом 7 лютага да 11 гадзіны раніцы.

Топ-5: навіны 3 лютага
Фота: kz.all.biz

Расія з 6 лютага абмяжуе пастаўкі ялавічыны з Мінскай вобласці. Пра гэта заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт. Прычына ў тым, што расіяне маюць сумнеў наконт таго, што мяса сталічных прадпрыемстваў сапраўды мае беларускае паходжанне.

Дарэчы, на прэс-канферэнцыі 3 лютага Аляксандр Лукашэнка загадаў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу пачаць крымінальную справу на Сяргея Данкверта. Па словах кіраўніка Беларусі, Данкверт лабіруе інтарэсы нейкіх расійскіх вытворцаў і стварае несумленную канкурэнцыю.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі