Траціна школьнікаў у Брытаніі вераць у "сырныя дрэвы"
Гэта вынікае з апытання Брытанскага фонду харчавання.
Удзельнікамі даследавання сталі 27 500 брытанскіх школьнікаў. Як перадае ВВС, 29% апытаных навучэнцаў пачатковых класаў мяркуюць, што сыр расце на дрэвах.
18% упэўнены, што крабавыя палачкі робяцца з курыцы. Кожны дзясяты вучань сярэдніх класаў лічыць, што памідоры растуць пад зямлёй.
Дарэчы, апытанне таксама паказала, што чым старэйшымі становяцца дзеці, тым больш яны схільныя прапускаць сняданкі.
Фота — kotomatrix.ru