Англійская каралева з мужам праехалі ў гарадскім аўтобусе (відэа)

Разам з мужам і суправаджэннем каралева прыбыла з Лондана ў Кембрыдж звычайным цягніком. Потым уся дэлегацыя перасела на аўтобус, паведамляе сайт podrobnosti.ua.



Яе Вялікасць абрала месца на першым паверсе даблдэкера. Муж каралевы, герцаг Эдынбургскі Філіп, сеў побач.



Падарожжа заняло не больш за паўгадзіны. На вуліцы каралеву віталі здзіўленыя мінакі.



У Кембрыдж Лізавету ІІ запрасіў адзін з інстытутаў. Каралева прыняла запрашэнне, аднак ад паслуг уласнага кіроўцы адмовілася.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі