Транснафтапрадукт: Другой галіны нафтаправоду ў Беларусі не будзе

Аператар расійскай сістэмы нафтапрадуктаправодаў "Транснафтапрадукт" правядзе комплексную мадэрнізацыю дзейснай трубы ў Беларусі. Пры гэтым расійская кампанія не плануе павялічваць магутнасць і будаваць другую галіну нафтаправоду. Пра гэта, як паведамляе інтэрнэт-газета "Взгляд" са спасылкай на РІА "Новости", паведаміў у аўторак прэзідэнт кампаніі Ўладзімір Шымановіч. Ён адзначыў, што калі ў нейкіх месцах нафтапрадуктаправода капрамонт будзе прызнаны немэтазгодным з прычыны моцнай зношанасці, труба будзе замененая, але ў кожным разе яна будзе праходзіць у адным калідоры.

Віцэ-прэзідэнт "Транснафтапрадукту" Ўладзімір Назараў дадаў, што прапускная здольнасць трубы ў Беларусі складае 4 млн тон нафтапрадуктаў у год і гэта цалкам адпавядае планам кампаніі. Павелічэнне магутнасці не з'яўляецца мэтай будучай рэканструкцыі.

Нагадаем у сярэдзіне студзеня першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Валянцін Карпіцкі заявіў, што расійскі "Транснафтапрадукт" пракладзе па беларускай тэрыторыі другую галіну нафтапрадуктаправоду. У 2007 і 2008 гадах на гэтым трубаправодзе адбыліся дзве буйныя аварыі, а ўлетку 2009 года МНС Беларусі на некалькі дзён прыпыняў прапампоўку па ім дызельнага паліва з-за нездавальняючага стану труб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі