Трое затрыманых па справе аб выбуху ў Мінску выйшлі на волю
Сяргей Высоцкі, Павел Кур'яновіч і Аляксандр Сергіенка, затрыманыя 10 ліпеня па справе аб выбуху, здолелі пацвердзіць сваё алібі, і іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Увечары ў суботу з ізалятара КДБ выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе затрыманых па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня Сяргея Высоцкага, Паўла Кур’яновіча і Аляксандра Сергіенку, паведамляе “Радыё Свабода”.
Сяргей Высоцкі распавёў, што яго затрымалі 10 ліпеня пасля ператрусу ў кватэры. Сяргея падазравалі ў злосным хуліганстве. Ахоўнікі ў “амерыканцы”, якія кожныя 5 хвілін заглядвалі ў камеру, між сабой называлі яго тэрарыстам, распавёў Высоцкі. Падчас некалькіх допытаў былы кіраўнік Беларускай партыі свабоды здолеў давесці сваё алібі.
Па словах Высоцкага, разам з ім на волю выпусцілі і Аляксандра Сергіенку, аднаго з лідэраў моладзевага крыла АГП — арганізацыі “Маладыя дэмакраты”.
Учора ж на волю выйшаў актывіст руху “Еўрапейская Беларусь” Павел Кур'яновіч, якога супрацоўнікі КДБ таксама затрымалі 10 ліпеня па падазрэнні ў дачыненні да выбуху.