Тры жыхаркі Гродна сталі ахвярамі падпольнай касметалогіі (фота)
Ім няўдала павялічылі вусны.
Ленінскі РАУС Гродна праводзіць праверку касметычнага салона, тры кліенткі якога пацярпелі ад няўдалай аперацыі павелічэння вуснаў. Сярод іх ёсць нават 15-гадовая дзяўчына. Усім ахвярам “падпольнай касметалогіі”давялося звяртацца да лекараў — іх вусны ненатуральна апухлымі і дэфармаваліся. Пры гэтым за аперацыю яны заплацілі па 180 долараў.
Гэты скандальны выпадак выклікаў вялікі розгалас сярод гродзенскіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Цяпер праваахоўнікі правяраюць касметычны салон, паслугамі якога скарысталіся дзяўчаты. Пры наяўнасці доказаў складу злачынства будзе распачатая крымінальная справа.
Лекары, да якіх звярнуліся пацярпелыя, сумняюцца, што ў салоне выкарыстоўвалі сертыфікаваныя прэпараты, паведамляе 015.by