TT-34 прэзентавалі доўгачаканы альбом (слухаць)
Гомельскія металісты TT-34 прадставілі другі па ліку альбом з назвай "Падая и задыхаясь, добиваешься единой цели". Музыкі, якіх доўга не было відаць на беларускім музычным алімпе, запэўніваюць, што пасталелі, што прыйшоў час выказацца, і што кружэлка — гомельскі прадукт, запісаны на сусветным узроўні.
У дыск увайшлі 10 кампазіцый, паведамляе Onliner.by Усе яны створаныя і запсіаныя ў Гомелі.
Канцэртная прэзентацыя лонгплэя пройдзе 26 лютага ў клубе Re:Public.
Дэбютнік гомельскіх металістаў "Грубый помол" выйшаў у 2004 годзе.