Баяніст Ягор Забелаў прэзентаваў свой першы сольны альбом — "NITI"
28 лютага 2020 года — то бок больш за год таму — славуты беларускі баяніст і кампазітар Ягор Забелаў выпусціў свой першы сольны альбом "NITI". Праз каранавірус ён не быў прадстаўлены шырокай публіцы.
6 траўня 2021 Ягор усё ж выступіў з трэкамі з LP "NITI" у культурніцкім цэнтры "Корпус".
Прынамсі на бліжэйшы час гэта быў адзін з апошніх канцэртаў, які баяніст даў у Беларусі. Са сцэны Ягор Забелаў абвясціў, што плануе з'ехаць з нашай краіны на сталае месца жыхарства ў адну з нашых краін-суседак.
Калі Забелаў бярэ ў рукі баян, пачынаецца магія. Еўрарадыё падрыхтавала кароткае відэа пра тое, як прайшла прэзентацыя альбома "NITI".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.