Турцыя гатова супрацоўнічаць з Беларуссю па Ўсходнім партнёрстве
Турцыя як кандыдат на ўваходжанне ў Еўрасаюз гатова супрацоўнічаць з Беларуссю ў рэалізацыі праектаў у рамках праграмы "Ўсходняе партнёрства".
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні амбасады гэтай краіны. Як адзначае дыппрадстаўніцтва, Турцыя і Беларусь вядуць актыўны дыялог і стварылі "цудоўную аснову для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва".
"Тавараабарот паміж дзвюма краінамі з 2000 года вырас у дзевяць разоў — асабліва вялікім быў рост у 2007 і 2008 гадах, калі тавараабарот павялічыўся на 60% і 51% адпаведна", — гаворыцца ў паведамленні.
Па інфармацыі амбасады, у 2009 годзе, нягледзячы на крызіс, тавараабарот таксама вырас.
БелаПАН