У 2010 годзе могуць абвясціць чарговую амністыю

У Беларусі распрацоўваецца пытанне аб правядзенні ў 2010 годзе чарговай амністыі. Такую заяву зрабіў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Па яго словах, пытанне аб правядзенні амністыі цяпер абмяркоўваецца ўсімі зацікаўленымі ведамствамі. Рашэнне можа быць прынятае пасля атрымання ўсіх высноваў, паведамляе БелаПАН.

Колькасць асоб, якія могуць патрапіць пад амністыю з нагоды 65-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пакуль не падлічвалася. "МУС заўсёды выступае за тое, каб у месцах пазбаўлення волі як мага менш было асоб, якія адбываюць пакаранне", — сказаў Куляшоў.

Папярэдняя амністыя ў Беларусі праводзілася ў 2009 годзе. З закрытых установаў былі вызваленыя 2126 чалавек, тэрмін зняволення на адзін год скарочаны 9345 грамадзянам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі