У 2017 годзе 48% насельніцтва лічылі беларускую мову сваёй роднай

У 2017 годзе 48% насельніцтва лічылі беларускую мову сваёй роднай

Сталі вядомыя вынікі апытання, якое датычыліся роднай мовы і было праведзена ў Беларусі ў 2017 годзе Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта. Беларускую мову сваёй роднай назвалі 48% насельніцтва нашай краіны, рускую мову — 43%, абедзве мовы — 6%. Палова ўдзельнікаў апытання лічыла, што патрэбна пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, супраць гэтай ідэі выказаліся 44%. Гэтыя лічбы ўтрымліваюцца ў зборніку матэрыялаў сацыялагічных даследаванняў "Рэспубліка Беларусь у люстэрцы сацыялогіі".

Беларускай мовай у штодзённым жыцці карыстаецца 3% апытаных, "трасянкай" — 43,5%, 18,5% чытаюць ці выпісваюць беларускамоўную перыёдыку.

Восенню 2019-га ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва, які мусіць, сярод іншага, высветліць сітуацыю з адносінамі беларусаў да роднай мовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі