У аднаго з забітых тэрарыстаў у Парыжы знайшлі сірыйскі пашпарт
Падчас агляду цела аднаго з забітых у Парыжы тэрарыстаў быў знойдзены сірыйскі пашпарт. Пра гэта паведамляюць французскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў паліцыі. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Раней тэрарыстычная групоўка “Ісламская дзяржава” ўзяла на сябе адказнасць за атакі ў Парыжы і заявіла, што Францыя будзе яе асноўнай мішэнню, пакуль яна праводзіць палітыку супраць ісламу.
У пятніцу ўвечары ў Парыжы ў выніку некалькіх адначасовых тэрарыстычных атак і захопу закладнікаў загінула сама меней 128 чалавек, яшчэ 250 параненыя, 98 з якіх у крытычным стане.
Невядомыя пачалі страляніну ў адным з рэстаранаў, тры выбухі здарыліся каля стадыёна, дзе праходзіў таварыскі матч паміж футбольнымі зборнымі Францыі і Нямеччыны, на якім прысутнічаў французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. Апроч таго, на рок-канцэрце ў канцэртнай зале “Балаклан” невядомыя захапілі закладнікаў, нагадвае ВВС.
Фота: АFP
Серыя тэрактаў у Парыжы – як гэта было (відэа, сведчанні відавочцаў)
"Гэта была бойня. Людзі крычалі, лямантавалі, і ўсё ляжалі на падлозе, і гэта доўжылася 10 хвілін, 10 хвілін, 10 жахлівых хвілін, калі ўсе ляжалі на падлозе, зачыняючы галовы".