"Ісламская дзяржава" апублікавала відэа з выканаўцамі тэрактаў у Парыжы

"Ісламская дзяржава" апублікавала відэа з выканаўцамі тэрактаў у Парыжы

"Ісламская дзяржава" абнародавала ў інтэрнэце відэа з тэрарыстамі, якія зладзілі атакі на Парыж у лістападзе 2015 года.

Як піша Daily Telegraph, на запісе людзі, якія зладзілі тэракты ў французскай сталіцы, абезгалоўліваць закладнікаў. Відэа было знятае яшчэ да тэракту ў Парыжы. Дзе менавіта яно здымалася, невядома.

У прыватнасці, на запісе з'яўляецца Біляль Хадфі, забіты падчас атакі ў Парыжы. Таксама там можна пабачыць Абу аль-Кіталь Франасі, які, мяркуецца, быў адным з нападнікаў на канцэртную залу Bataclan.

Далей на запісе паказваюцца фатаграфіі Тауэрскага маста і сабора Святога Паўла ў Лондане. Яны суправаджаюцца словамі пра тое, што тэрарысты гатовыя атакаваць "у любы час, у любым месцы", адзначае РБК. Заканчваецца запіс пагрозай у адрас "няверных", накладзенай на фотаздымак прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі