У Алматы абвясцілі конкурс на канцэпцыю помніка масавым пратэстам

Перавернутая паліцэйская машына на пратэстах у Алматы
Перавернутая паліцэйская машына на пратэстах у Алматы

Акімат (гарадскі выканаўчы камітэт) Алматы абвясціў конкурс на канцэпцыю помніка трагічным падзеям, якія адбыліся ў горадзе напачатку студзеня. Масавыя пратэсты з палітычнымі патрабаваннямі перараслі ў сутыкненні з сілавікамі, а вечарамі ў самым вялікім горадзе Казахстана квітнела марадзёрства.

Дакладная колькасць загінулых да сённяшняга дня невядомая. Улады заяўляюць, што былі забітыя не менш за 18 сілавікоў.

Ва ўмовах конкурсу зазначаецца, што помнік павінен гарманічна ўпісацца ў навакольнае асяроддзе. Пры яго вытворчасці павінныя выкарыстоўвацца якасныя матэрыялы.

На распрацоўку праекта ў ахвочых ёсць два тыдні. Конкурс адкрыты: узяць удзел могуць як індывідуальныя аўтары, так і творчыя калектывы. Упраўленне гарадскога планавання і ўрбаністыкі Акімата Алматы прымае заяўкі з 22 студзеня да 10 лютага 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі