У Алматы супраць пратэстоўцаў ужылі святлошумавыя гранаты і слёзацечны газ
У Алматы на плошчы Рэспублікі сілавікі ўжылі супраць пратэстоўцаў святлошумавыя гранаты і слёзацечны газ, паведамляе vlast.kz.
Па звестках журналістаў, на плошчы і каля яе сабралося некалькі тысяч пратэстоўцаў. Звестак пра пацярпелых пакуль няма.
Таксама ў СМІ з'явіліся звесткі, быццам пратэстоўцы пачалі граміць паліцэйскія машыны і збілі аднаго з супрацоўнікаў паліцыі.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся да пратэстоўцаў, каб яны не паддаваліся на "заклікі дэструктыўных асобаў". Таксама ён паабяцаў, што "ўсе законныя просьбы і патрабаванні" будуць улічаныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.