У Андрэя Саннікава ўжо ёсць свой урад
Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў ужо сфармаваў урад, які ў выпадку яго абрання адразу прыступіць да працы. Пра гэта спадар Саннікаў заявіў на сустрэчы з выбаршчыкамі ў Брэсце. Саннікаў: “Я кажу, магу сказаць вам, што ўжо ёсць спіс ураду. Там людзі, вядомыя па дэмакратычным руху і дзеючыя чыноўнікі. Прозвішчаў называць не буду”.
Верагодна, адзін з іх сядзеў у прэзідыі. Гэта Павел Казлоўскі, міністр абароны Беларусі перад першым абраннем Аляксандра Лукашэнкі.
Андрэй Саннікаў сказаў, што ў выпадку ягонага абрання захавае моцную прэзідэнцкую ўладу, каб забяспечыць рэформы і паволі перайсці да парламенцкай рэспублікі.
Разам з тым, ён падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі не бачыць за дзеючым прэзідэнтам ніякіх заслугаў, і параўнаў яго з былым прэзідэнтам Славакіі аўтакратам Меч’ярам.
Сустрэча ў Палацы культуры прафсаюзаў сабрала больш за паўтысячы чалавек, праходзіла, у асноўным, у фармаце адказаў на пытанні і доўжылася паўтары гадзіны.