У Астане ўзброены мужчына ўзяў закладнікаў у аддзяленні банка
Спецназ блакуе захопленае аддзяленне банка / Скрыншот
У сталіцы Казахстана Астане ўзброены мужчына захапіў закладнікаў у аддзяленні банка. Аддзяленне ачэпленае спецназам, з невядомым вядуцца перамовы.
Мужчына зачыніўся ў аддзяленні банка "Каспій" і ўзяў у закладнікі, паводле папярэдніх звестак, сем жанчын і аднаго ахоўніка. Па розных звестках, гэта або толькі супрацоўнікі банка, або супрацоўнікі і кліенты.
У ходзе перамоваў з паліцыяй мужчына агучыў свае патрабаванні: перавесці ўсе актывы банка ў фонд дзецям-інвалідам, маламаёмасным і тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. На выкананне патрабаванняў ён даў тры гадзіны, пасля чаго абяцае забіць закладнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.