У аварыі ў Полацкім раёне пацярпелі пяць чалавек

У аварыі ў Полацкім раёне пацярпелі пяць чалавек

У аварыі ў Полацкім раёне пацярпелі пяць чалавек. Падчас выканання манеўру легкавік занесла, і ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з двума аўтамабілямі.

Як паведамляе прэс-служба віцебскай ДАІ, ДТЗ адбылося ў пятніцу каля 13-й гадзіны недалёка ад вёскі Мяжна. Volkswagen Polo не абраў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля Mazda, які ехаў перад ім, і пачаў здзяйсняць "манеўр правага павароту". Апынуўшыся на паласе сустрэчнага руху, Volkswagen здзейсніў лабавое сутыкненне з Mercedes-Benz і бакавое — з Mazda. У бальніцу з траўмамі завезлі кіроўцу і трох пасажыраў Volkswagen, а таксама кіроўцу Mercedes.

У аварыі ў Полацкім раёне пацярпелі пяць чалавек
vitebsk__jai
У аварыі ў Полацкім раёне пацярпелі пяць чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі