У Балтымары з-за масавых беспарадкаў увялі каменданцкую гадзіну (відэа)

Масавыя беспарадкі адбыліся ў амерыканскім горадзе Балтымары. Стыхійныя акцыі пратэсту пачаліся пасля пахавання 25-гадовага афраамерыканца Фрэдзі Грэя. Яго затрымлівала паліцыя, пры гэтым былі нанесеныя траўмы, у выніку якіх малады чалавек памёр у бальніцы. Па версіі праваахоўнікаў, Грэй уцякаў, пабачыўшы патруль, яго дагналі і затрымалі. У паліцэйскай машыне ён супраціўляўся і яму скавалі рукі і ногі. Праводзіцца расследаванне.

Як інфармуе ВВС, падчас масавых беспарадкаў 15 паліцэйскіх атрымалі траўмы ў сутыкненнях з дэманстрантамі. Маладыя людзі кідалі ў праваахоўнікаў камяні і бутэлькі. 27 чалавек былі затрыманыя. Губернатар штата Мэрыленд Лары Хоган увёў надзвычайнае становішча і задзейнічаў для падтрымання парадку ў Балтымары нацыянальную гвардыю. У горадзе на тыдзень уведзеная каменданцкая гадзіна.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі