У Баранавічах кіроўца-бяспраўнік папаўся ДАІ 32 разы — далі 10 сутак арышту
44-гадовы жыхар Баранавічаў, які 32 разы папаўся ДАІ за кіраванне аўтамабілем без правоў, атрымаў 10 сутак арышту. Як нагадвае ДАІ Брэсцкай вобласці, з 31 студзеня гэтага года набылі моц змены ў КаАП. Цяпер, калі бяспраўніка ловяць паўторна цягам года, яму могуць прысудзіць адміністратыўны арышт.
Таксама ў ДАІ нагадваюць, што калі кіроўцу затрымалі за язду без правоў, яму пагражае штраф у памеры ад 122,5 да 490 рублёў. Паўторнае парушэнне скончыцца адміністратыўным арыштам або штрафам ад 490 да 1225 рублёў.