У Баранавічах на прыёме ў турэмнага лекара памёр зняволены

У кабінеце лекара баранавіцкага следчага ізалятара №6 памёр 60-гадовы зняволены. Мужчыну накіроўвалі з Мінску ў папраўчую калонію, дзе ён павінен быў адбываць пакаранне.

Злачынца быў асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі, але даехаць да месца прызначэння ён так і не змог.

Паводле папярэдняй версіі, зняволены памёр ад сардэчнага прыступу.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі