У Баранавічах затрымалі п'яную цяжарную жанчыну-кіроўцу
Супрацоўнікі ДАІ адчулі пах алкаголю, прапанавалі жанчыне выйсці з машыны і прайсці медычнае асведчанне.
Высветлілася, што кіроўца на шостым месяцы цяжарнасці і яна чакае ўжо чацвёртае дзіця. Вынікі асведчання шакавалі супрацоўнікаў ДАІ: узровень алкаголю ў парах паветра, якое яна выдыхнула, склаў 1,3 праміле, што ў чатыры разы больш дапушчальнай нормы.
На жанчыну-кіроўцу склалі пратакол, яе машына цяпер знаходзіцца на штрафстаянцы, адзначае "Intex-press".