У Барысаве адменены трэці канцэрт Паліны Смолавай за год
Квіткоў было прададзена вельмі мала, і праводзіць канцэрт для ДК Барысава было б проста нерэнтабельна. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дырэктар Дома культуры Барысава Таццяна Душкова. Сёлета ў сакавіку і красавіку два канцэрты Смолавай у Барысаве ўжо былі адмененыя8 сакавіка і 16 красавіка. Прычына ў тым, што не былі распрададзеныя квіткі.
Па словах дырэктаркі Дома культуры, канцэрт абавязкова адбудзецца. Калі–небудзь.
Душкова: "Вырашаецца пытанне, на якую дату перанесці – або зрабіць да Новага года, або зрабіць гэты канцэрт пасля Новага года".