У Белаазёрску некалькі жылых дамоў засталіся без электрычнасці
31 студзеня ў Белаазёрску была пашкоджаная кабельная лінія.
У выніку было адключана 16 трансфарматарных падстанцый і парушанае электразабеспячэнне часткі жылых дамоў горада.
Як паведамляе БелаПАН, адключэнне было зафіксаванае двойчы: з 11.15 да 12.10 і з 13.22 да 15.00. Аднавілі электразабеспячэнне ў 15.00 работнікі электрасетак Бярозаўскага раёна.
Па словах работнікаў, адключэнне ў электрычных сетках не звязана з працай Бярозаўскай ДРЭС, дзе 31 студзеня ніякіх няштатных сітуацый не зафіксавана.
Паводле інфармацыі Белаазёрскага ЖКГ, 31 студзеня з-за парушэння электразабеспячэння былі адзначаныя перабоі з падачай халоднай вады ў дзевяці шматпавярховых жылых дамах на трох вуліцах горада — праспекце Міру, вуліцах Казінца і Глінскага.
Фота — elektroas.ru