У Беларусь не пусцілі віцэ-маршалка Сенату Польшчы
Беларускія памежнікі не пусцілі ў нашу краіну віцэ-маршалка Сенату Польшчы. Кшыштаф Путра накіроўваўся ў Гродна разам з намеснікам кіраўніка канцылярыі Сенату Рамуальдам Ланчкоўскім для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Войска Польскага.
Да Ланчкоўскага беларускія мытнікі не мелі ніякіх пытанняў, аднак ён разам з віцэ-маршалкам вярнуўся ў Польшчу. Нагадаем, што яны з’яўляюцца прадстаўнікамі кіроўнай партыі Польшчы “Права і справядлівасць”.
Планавалася, што ў 18 гадзінаў палітыкі возьмуць удзел ва ўскладанні кветак на вайсковых могілках у Гродне, дзе пахаваныя польскія афіцэры і жаўнеры.
Радыё Свабода