У Беларусь прыбыла 12-я калона ПВК "Вагнер" — і 5 бронеаўтамабіляў

Бронеаўтамабіль "Шчука" / focus.ua

Бронеаўтамабіль "Шчука" / focus.ua

У Беларусь прыбыла 12-я калона ПВК "Вагнер", паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".

"Калона з тэхнікай ПВК "Вагнер" зайшла ў Беларусь праз пункт пропуску Панятоўка (РФ) — Звянчатка (РБ), і ў гэты момант рухаецца па трасе Р122 да Чавусаў (Магілёўская вобласць) у суправаджэнні ДАІ РБ", — паведамляе "Гаюн".

У калоне налічылі як мінімум 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. У тым ліку 5 бронеаўтамабіляў "Шчука". У астатнім тэхніка грамадзянская: 3 бензавозы, аўтобус, 17 фур, 6 КамАЗаў, пікапы і легкавыя аўто.

Гэта як мінімум другая калона ПВК "Вагнер", якая зайшла ў Беларусь з бронеаўтамабілямі "Шчука", дадае"Гаюн".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі