Вырасла колькасць тэхнікі ў вагнераўскім лагеры ў Беларусі
ПВК "Вагнер" / Евгений Биятов/РИА Новости
Каля 750 адзінак тэхнікі можна налічыць у вагнераўскім лагеры на тэрыторыі Беларусі, піша Радыё Свабода.
Здымак зроблены раніцай 25 ліпеня службай Planet Labs. Калі сярод падобных да тэхнікі аб'ектаў і ёсць цяжкая вайсковая тэхніка, то яе колькасць — мінімальная, рэзюмуюць журналісты. За тыдзень колькасць тэхнікі павялічылася прыкладна на 269 адзінак.
На новым здымку атрымалася распазнаць наступныя аб'екты:
62 тэнтаваных грузавікоў;
534 аўтамабілі з габарытамі, аналагічнымі пікапам УАЗ, фургоны, мікрааўтобусы УАЗ (так званыя "буханкі"), мікрааўтобусы тыпу "Газель", УАЗ "Патрыёты", легкавыя аўтамабілі;
33 аўтобусы розных мадыфікацый;
99 грузавікоў рознай мадыфікацыі, уключаючы платформы з будаўнічым абсталяваннем;
26 грузавікоў або падобных да іх па памеры аўтамабіляў, якія маюць ваенную афарбоўку.
Паводле звестак маніторынгавай групы "Беларускі гаюн", з 15 ліпеня ў Беларусь прыбылі агулам 11 калон з тэхнікай, якая можа належаць вагнераўцам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.