У Беларусь прыехаў Жэрар Дэпардзье

Аб візіце Дэпардзье ў Беларусь паведаміў тэлеканал АНТ, сюжэт паказалі ў вечаровых навінах. У нацыянальным аэрапорце Жэрара Дэпардзье, які падарожнічае з расійскім пашпартам, сустракаў амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

“Я шмат чуў пра Беларусь, пра яе сельскую гаспадарку. Мне расказвалі, што Лукашэнка перамог на мінулых выбарах з вынікам 80%. Я хачу убачыць усё гэта на ўласныя вочы”, — сказаў француз журналістам у аэрапорце.

Паведамляецца таксама, што француз прывёз у Мінск кінематаграфістаў, зацікаўленых у рэалізацыі кінапраекта “Нармандыя-Нёман”, прысвечанага 70-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі