У Беларусь з Расіі прыбылі два эшалоны з вайсковай тэхнікай

Цягнік з вайсковай тэхнікай / Мінабароны РФ, ілюстрацыйнае фота
Цягнік з вайсковай тэхнікай / Мінабароны РФ, ілюстрацыйнае фота

Два эшалоны з вайсковай тэхнікай прыбылі ў Беларусь з Расіі, паведамляе маніторынгавы праект "Беларускі Гаюн".

12 снежня эшалон з Чабаркуля (Чалябінская вобласць Расіі) прыбыў на станцыю Палонка пад Баранавічамі. Ён даставіў 30-40 грузавікоў "Урал". На думку "Беларускага Гаюна", іх атрымаюць расійскія вайскоўцы, якія знаходзяцца на Абуз-Лясноўскім палігоне.

14 снежня на тую ж станцыю прыбыў яшчэ адзін эшалон — цяпер ужо з Варонежскай вобласці РФ. Ён даставіў яшчэ каля 20 грузавікоў "Урал", бензавозы, а таксама не менш за чатыры БМП-2.

На мінулым тыдні таксама паведамлялася аб прыбыцці расійскага эшалона з вайсковай тэхнікай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі