У Беларусі 22-гі раз у 2021 годзе даражэе аўтамабільнае паліва
У Беларусі 22-гі раз у 2021 годзе даражэе аўтамабільнае паліва. З 20 ліпеня кошт павялічыцца на 1 капейку, паведамляе "Белнафтахім".
АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 92 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі 2 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 24 капейкі, дызельнае паліва — 2 рублі 2 капейкі.
Папярэдні раз рознічныя цэны на паліва на беларускіх АЗС павышаліся з 13 ліпеня.
Канцэрн спасылаецца на рост цэн на нафту і на прынятую стратэгію "стрыманай індэксацыі коштаў на аўтамабільнае паліва".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.