У Беларусі адзначаюць Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са Снідам. Гэта глабальная праблема актуальная і для беларускага грамадства. Па дадзеных на 1 лістапада 2007 года, у краіне зарэгістравана 8 тысяч 557 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
Толькі сёлета ў нашай краіне выяўлена 810 выпадкаў ВІЧ. Найбольшая колькасць інфікаваных зарэгістравана ў Гомельскай вобласці больш за 4,5 тысячы чалавек, на другім месцы Мінск і Мінская вобласць, дзе агулам налічваецца 2 тысячы 242 чалавекі.

Пераважная большасць ВІЧ-інфікаваных — маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў, больш за палову з іх — мужчыны. З 1987 года ў Беларусі ад СНІДу памерла 484 чалавекі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі