У Беларусі будуць арыштоўваць і штрафаваць за нацысцкую сімволіку

Беларускі ўрад падтрымаў ініцыятыву Міністэрства юстыцыі па адказнасці за распаўсюджванне нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі.
Згодна з прапановай Мінюсту, прапаганда і публічнае дэманстраванне, выраб і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі будзе разглядацца як адміністрацыйнае правапарушэнне.

Парушальнікаў могуць або аштрафаваць, або арыштаваць. Нацысцкай сімволікай і атрыбутыкай лічацца сцягі, значкі, элементы форменнай вопраткі, вітанні, гімны, што выкарыстоўваліся Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыяй Нямеччыны і фашысцкай партыяй Італіі.

Праектам прадугледжаныя таксама выпадкі, калі адказнасць за распаўсюджванне такой сімволікі і атрыбутыкі не ўжываецца (напрыклад, у выпадках публічнай дэманстрацыі на экспазіцыях і выставах). На дадзены момант, праект унесены Урадам на разгляд у Палату прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі