У Беларусі будзе пашырана база дадзеных правапарушэнняў - Генпракуратура
База дадзеных карупцыйных правапарушэнняў будзе пашыраная ў Беларусі. Пра гэта паведаміла Генеральная пракуратура. Нагадаем, яна была створаная ў пачатку 2007 года. Генеральная
пракуратура сцвярджае, што гэтая “сістэма ўліку дазваляе аператыўна і
аб’ектыўна аналізаваць стан законнасці ў краіне, своечасова прымаць
захады па супрацьдзеянню злачыннасці”.
Ужо са студзеня 2008-га ў базу дадзеных плануецца ўключыць некаторыя адміністрацыйныя правапарушэнні, паведамляе тэлеканал СТВ.
Ужо са студзеня 2008-га ў базу дадзеных плануецца ўключыць некаторыя адміністрацыйныя правапарушэнні, паведамляе тэлеканал СТВ.