У Беларусі будзе створаны новы інстытут — для следчых

Супрацоўнікі Следчага камітэта за працай / Ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнікі Следчага камітэта за працай / Ілюстрацыйнае фота

У 2020 годзе ў Беларусі запрацуе новы інстытут — падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта. На яго стварэнне дзяржорганам адведзена шэсць месяцаў.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі №244, у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта будуць штатна працаваць 60 выкладчыкаў і прадстаўнікоў адміністрацыі. Фінансавацца новы інстытут будзе з дзяржбюджэту, а таксама з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. У 2020 годзе для гэтых мэтаў пераразмяркуюць сродкі, выдзеленыя Следчаму камітэту.

Інстытут будзе ўваходзіць у сістэму Следчага камітэта, падпарадкоўваецца цэнтральным апарату СК і з'яўляецца самастойнай юрыдычнай асобай. Начальніка інстытута будзе прызначаць і вызваляць ад пасады старшыня СК па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі.

Указ апублікаваны 25 чэрвеня 2020 года і набыў моц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі