У Беларусі долар і еўра абнавілі свае гістарычныя максімумы
Курс долара па-ранейшаму расце
У Беларусі долар і еўра абнавілі свае гістарычныя максімумы — іх курсы працягваюць расці (напярэдадні курс долара перакрочыў псіхалагічны парог у 3,5 рубля). Адначасова зніжаецца курс расійскага рубля.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 28 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,5951 (+0,0621 / +1,76%),
EUR: 3,8529 (+0,1279 / +3,43%),
RUB: 3,2927 (-0,0146 / -0,44%),
CNY: 4,9056 (+0,0548 / +1,13%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.