Долар б’е рэкорды: як гэта ўдарыць па кішэнях беларусаў і эканоміцы — эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

Долар пабіў усе магчымыя рэкорды, і абяцанні прадстаўнікоў рэжыму, што рублю нічога не пагражае, не спраўдзіліся. Як заўжды. Затое спраўджваюцца прагнозы экспертаў, якія казалі, што рэжым будзе працягваць заціскаць эканамічныя і ўсе магчымыя гайкі. Цяпер Лукашэнка выступае за тое, каб кіраўнікі выканкамаў розных узроўняў прызначалі кіраўнікоў… прыватных фірм і прадпрыемстваў. А кіраўнік лукашэнкаўскай адмінсітрацыі шукае магчымасці спыніць “адток эканамічна актыўнага насельніцтва з раёнаў”. Але каб толькі раёнаў гэта тычылася — “адток” з краіны таксама не спыняецца.

Што адбываецца з курсам валют і што чакае беларускі рубель? Чым пагражае жаданне прадстаўнікоў рэжыму ўзяць пад кантроль прыватныя фірмы? Якія на сёння пагрозы існуюць для эканомікі і якія праблемы хаваюцца за “адтокам” людзей з раёнаў? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі