У Беларусі другі дзень запар больш за 500 новых выпадкаў COVID-19

Каранавірус у Беларусі / sb.by​
Каранавірус у Беларусі / sb.by​

У Беларусі другі дзень запар фіксуецца больш за 500 новых выпадкаў COVID-19. За суткі колькасць тых, хто захварэў, павялічылася на 511. У апошні раз такія лічбы былі ў канцы чэрвеня.

Па стане на нядзелю, 10 кастрычніка, 77 220 пацыентаў, у якіх раней быў дыягнаставаны каранавірус, ачунялі і былі выпісаныя.

Усяго зарэгістраваны 83 тысячы 534 чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, усяго было праведзена 2 мільёна 073 тысячы 930 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі ад каранавіруса памерла 896 пацыентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі