У Беларусі могуць пачаць прадаваць жыллё ў лізінг

У выпадку яго прыняцця, грамадзяне Беларусі атрымаюць магчымасць выкарыстоўваць механізм лізінгу для набыцця маёмасці, напрыклад, жылля, аўтамабіляў, бытавой тэхнікі. Дагэтуль такая паслуга даступная толькі фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць.

Мяркуецца, што новаўвядзенне дазволіць многім беларусам вырашыць сваё кватэрнае пытанне. "Не кожны можа за адзін раз выплаціць увесь кошт жылля, — цытуе словы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Шыцько БЕЛТА. — Каб набыць нерухомую маёмасць у лізінг, дастаткова спачатку ўнесці пэўную суму ад агульнага кошту купляемай маёмасці, звычайна ён не ніжэйшы за 25-30 працэнтаў, а потым штомесяц ажыццяўляць выплаты ў памерах, прадугледжаных дагаворам з лізінгадаўцам". Тэрмін, за які неабходна цалкам выплаціць кошт маёмасці будзе вызначацца ўмовамі дамовы з лізінгадаўцам.

Парламентарый лічыць, што паўнацэннае ўкараненне лізінгу для фізічных асоб знізіць нагрузку на банкаўскую сістэму па крэдытаванні беларускай эканомікі.

Больш падрабязна пра праект закона гл. тут.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі